У Саколцы прайшла канферэнцыя прысвечаная польскім татарам



Даследчыкі з розных краін свету сустрэліся на XXV Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў. Тэма сёлетняй юбілейнай канферэнцыі — „Сацыяльна-культурная дзейнасць як фактар ​​умацавання самабытнасці татараў. Спроба балансу і перспектывы”.

Двухдзённая канферэнцыя прайшла ў Падляшскім музеі народнай культуры і ў Сакольскім цэнтры культуры „Ліра”.

Як адзначыў арганізатар канферэнцыі Артур Канапацкі, сёлетняя канферэнцыя, гэта таксама нагода для падвядзення 25-гадовай традыцыі сустрэч у навуковым коле:

Акадэмія ў гэтым годзе – гэта вельмі цікавыя рэфераты, вельмі цікавыя навуковыя сустрэчы. Была агучана тэма ратавання габрэяў татарамі, якая дагэтуль была зусім невядомай. Таксама прагучала лекцыя на тэму „Зікраў”, рэлігійнай традыцыі татараў, якая знікла. Вельмі цікавы зрэз тэмаў, у якім месцы мы сёння – татары, а таксама мы – навукоўцы.

У канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі татарскай меншасці на Падляшшы і ў Польшчы ды навукоўцы, якія даследуюць татарскую культуру.

Яно было зладжана пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя