Пад Варшавай прайшоў беларускі мота-велапікнік



Пад Варшавай у горадзе Ловіч адбыўся першы беларускі мота-велапікнік. Выступы музыкаў, конкурсы і забавы, купальская праграма і сяброўскія размовы аднадумцаў. Такая праграма чакала ўсіх, хто завітаў на падзею.

Наша карэспандэнтка паразмаўляла з арганізатарам мерапрыемства Зміцерам Плячко:

– Выступ Піта Паўлава быў нечакана душэўным, атрымаўся такі кантраст. Гурт 23.34 больш рокавы, больш дзвіжавы, калі можна патанчыць, парухацца. Эмоцыі на конкурс, калі людзі выходзілі, цікава выйграць нешта, яны ўдзельнічаюць. Людзям было цікава, яны не сумавалі, усё было напоўнена эмоцыямі.

Дарэчы, падчас мерапрыемства ўдзельнікі далучаліся і да іспытаў, звязаных непасрэдна з матацыкламі: на самы гучны рык і на самую павольную язду на жалезным коні.

Беларускае Радыё Рацыя