«Падляшша адчула экзотыку Купалля»: завяршыўся ІІ Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ



На пляжы вадасховішча Семяноўка ў Бандарох адбыўся фінал ІІ Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ.

Арганізатары задаволены вынікамі фестывальных дзён і ўжо плануюць мерапрымствы на наступны год. Кажа ідэйны натхняльнік фестывалю SONCAHRAJ Зміцер Косцін:

– Мы стараемся зрабіць такія канцэрты, дзе ёсць месца мясцоваму фальклору, беларускаму фальклору. Мы хочам паказаць, што гэта традыцыйная прастора і гэтая мяжа не з’яўляецца такой перашкодай. Тыя самыя песні могуць спявацца на ўсходзе Беларусі, з падобным тэкстам, ці з падобнай мелодыяй, як на Падляшшы. І нам вельмі важна, каб сустракаліся гэтыя музычныя гукі, якія дапамагаюць аднавіць культурніцкую прастору, а пры гэтым стараемся паказаць, што беларуская культура – гэта не толькі эстрада.

Бурмістр Міхалова Марэк Назарка ўрачыста адкрыў фестываль SONCAHRAJ і падкрэсліў, што падобнае мерыпрыемства будзе спрыяць рэгіянальнаму развіццю:

– Не толькі эстрадныя выступы, а таксама традыцыйныя, звязаныя з культурай нашых продкаў. Я лічу – так трэба рабіць. Тут у нас і выступы на сцэне, і варштаты.

Падчас ІІ Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ адбыліся разнастайныя майстар-класаў па вырабе беларускіх паясоў і рушнікоў, варэння крупніку. Працаваў беларускі кірмаш. На фестывальнай сцэне выступілі сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных і Дабрывады, «Чырвоныя Шпількі», Амэлія Петрочук, «Гайда Банда», гурт «Беларускі цуд» з Літвы і госці з Беларусі – гурт «Мярэжа», капэля Алены Мялешкі і капэля «Колісьнія».

Цалкам матэрыял:

PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя