Вадзім Мажэйка: Трэба чакаць працягу гэтага «мяцяжу»
24 чэрвеня ў Расеі адбывалася спроба збройнага «мяцяжу» і войска Прыгожына «ішло на Маскву».
Беларускі палітолаг Вадзім Мажэйка лічыць, што гэтая спроба «мецяжу» яшчэ не скончаная і прайшла толькі яго актыўная фаза.
– Была адна спроба ўзброенага перавароту ў Расеі, вострая фаза якога ўжо скончылася. Але прынцыпова нічога не вырашана, бо войска Прыгожына нікуды не падзелася. Пакуль ёсць тыя, хто рабіў пераварот, пакуль у іх ёсць зброя – гэта будзе працягвацца.
Палітолаг таксама каментуе так званыя перамоўчыя працэсцы з удзелам Лукашэнкі, якія нібыта прыпынілі гэты «паход на Маскву».
– Пра тое, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, пакуль сказаў толькі Лукашэнка і прэс-сакратар Пуціна Пяскоў. Прыгожын пакуль не сказаў, што пагадзіўся ехаць у Беларусь.
Вадзім Мажэйка таксама не лічыць, што падзеі 24 чэрвеня не могуць быць «ФСБшнай правакацыяй» і нам трэба чакаць працягу гэтых падзей у бліжэйшыя дні.
Беларускае Радыё Рацыя