Пад Беластокам прайшоў 10-ы фэст татарскай культуры
17 гадоў таму
25 чэрвеня на Падляшшы прайшоў юбілейны 10-ы фэст татарскай культуры. Ён адбыўся ў Падляшскім музеі народнай культуры, што паміж Беластокам і Васількавым. Гасцей фэсту чакалі разнастайныя забавы, традыцыйныя татарскія стравы, выступы танцавальных і музычных калектываў, былі выстава нацыянальных касцюмаў і традыцыйная татарская юрта з элементамі побыту. Была прадстаўлена і мангольская культура, адным з госцем фэсту быў амбасадар гэтай дзяржавы.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя