В’етнам падоўжыў тэрмін бязвізавага знаходжання для беларусаў



Урад В’етнама прыняў закон, які павялічвае тэрмін знаходжання ў краіне без візы з 15 да 45 дзён для грамадзян дзяржаў, з якімі ў В’етнама ёсць пагадненне аб бязвізавым уездзе. Сярод іх – Беларусь, Расея, Японія, Паўднёвая Карэя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Італія, Іспанія.

Таксама законам зменены тэрмін дзеяння электроннай візы – з 30 да 90 дзён. На працягу гэтага перыяду замежнікі могуць выехаць з краіны і заехаць назад некалькі разоў.

Закон уступіць у сілу з 15 жніўня 2023 года.

Змяненні будуць дзейнічаць толькі для тых, хто заедзе ў В’етнам пасля ўступлення закона ў сілу – гэта значыць пасля 15 жніўня.