Падзеі ў РФ цяпер менш хвалююць украінцаў
Падзеі, якія адбываюцца ў іх краіне з 2014 года, цяпер больш хвалююць украінцаў, чым тое, што цяпер дзеецца ўнутры Расеі, а менавіта мяцеж Прыгожына.
Варта канцэнтраваць сваю ўвагу на контрнаступе і найхутчэйшым дасягненні перамогі, адзначыў дырэктар адукацыйнага Дома правоў чалавека ў Чарнігаве Сяргей Бураў:
– Для мяне падзея, якая ўжо здарылася, вайна з 2014 году, калі Расея здзейсніла агрэсію і нас і поўнамаштабнае ўварванне 24-га лютага. Усе падзеі, якія адбываюцца, ёсць шмат экспертаў, якія каментуюць падзеі на фронце, палітычныя штукі, якія адбываюцца ў Расеі. Для мяне гэта проста адна з падзей, якая ўплывае на хаду вайны.
Расейская агрэсія на Украіну працягваецца роўна 16 месяцаў. Ня выключана, што да канца бягучага года вайна не завершыцца.
Беларускае Радыё Рацыя