Клуб гістарычнай рэканструкцыі ў Беластоку запрашае на сустрэчу



Клуб гістарычнай рэканструкцыі па паўстанні 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, запрашае ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту, на сустрэчу.

Кажа заснавальнік клубу, гістарычны рэканструктар, акцёр і рэжысёр Васіль Калач:

Адна з канцэпцый клуба, гэта не проста хлопчыкі, якія апранулі строі паўстанцаў і гуляюць у манеўры, гэта спроба вынасу рэканструкцыі на шырокую аўдыторыю, імпрэзаў у гарадской прасторы. Паўстанне гэта не толькі касінеры ў лясах, паўстанне гэта яшчэ і канспіратыўная праца, удзел жанчын, амаль усіх слаёў насельніцтва. Маршрут тут на Беласточчыне прапрацаваны, шлях паўстанцаў ён ёсць, прамарківаны на мапе, на зямлі. Яго трэба напоўніць жыццём, колерамі жыцця, мы гэта можам.

Сустрэча клуба гістарычнай рэканструкцыі па паўстанні 1863 года адбудзецца ў хабе „Новая Зямля” у Беластоку (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A), 26-га чэрвеня а 19-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя