Яўген Прыгожын застаецца пад следствам па справе аб мяцяжы — медыя
17 гадоў таму
Як стала вядома «Коммерсанту», на раніцу 26 чэрвеня крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага бунту (арт. 279 КК РФ), галоўным фігурантам якой стаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, не спыненая. Гэта пазней са спасылкай на Генпракуратуру Расеі пацвердзіла і агенцтва «РИА Новости».
Яе працягвае расследаваць следчае ўпраўленне ФСБ Расеі.
Раней тэлеграм-каналы з спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля, пісалі, што крымінальная справа па абвінавачанні ў мецяжы, якая была заведзена супраць Прыгожына, можа быць закрытая.
Такую ж інфармацыю 24 чэрвеня агучыў прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў, дадаўшы, што Прыгожын «пойдзе ў Беларусь».