У фінале Кубку Беларусі БАТЭ і „Шахцёр”



У фінале футбольнага Кубку Беларусі 2015 году сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і салігорскі „Шахцёр”. Гэта высветлілася пасля сённяшніх паўфінальных матчаў у адказ. У першых паядынках былі зафіксаваныя нулявыя нічыі.

У Менску ж БАТЭ дамогся ўпэўненай вікторыі над менскім „Дынамам” – 3:1. Бела-блакітныя пратрымаліся толькі першы тайм. А ў другім чэмпіёны краіны тройчы трапна бамбардавалі браму суперніка. Двойчы Міхаіл Гардзяйчук (на 51-й і 69-й хвілінах) і раз Віталь Радзівонаў (58-я) засмуцілі галкіпера Аляксандра Гутара. Толькі пасля гэтага Фатас Бечырай забіў мяч прэстыжу.

Берасцейскае „Дынама” у іншым паўфінале на свам полі саступіла салігорскаму „Шахцёру” – 1:2.  Спярша двойчы забілі госці – украінцы Арцём Старгародскі на 26-й хвіліне і Васіль Кобін на 45-й. Толькі на 81-й берасцеец Андрэй Шамрук скараціў розніцу ў ліку. Такім чынам салігорцы таксама досыць упэўнена прайшлі ў фінал.

Беларускае Радыё Рацыя