Месцазнаходжанне Прыгожына застаецца невядомым
17 гадоў таму
Месцазнаходжанне кіраўніка ПВК „Вагнер” Яўгена Прыгожына да гэтага часу невядомае.
Расейскі тэлеграм-канал Brief паведаміў сёння днём, што Прыгожына бачылі ў гатэлі Green City на Каменнай Горцы. Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма.
Журналістам RTVI заявілі ў гатэлі, што не выдаюць інфармацыю пра гасцей.
“Інфармацыя пра гасцей канфідэнцыйная, нават калі б ён у нас пражываў, я б не магла вам такія дадзеныя падаць”, – заявілі ў гатэлі.
У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі ў каментары „Фантанцы” заявілі, што не ведаюць, ці прыбыў Прыгожын у Беларусь.
„Няма падобнай інфармацыі”, – сказалі ў прэс-службе.