Палітолаг: Да Афрыкі Прыгожын не даедзе



У нашым эфіры – экспертка міжнародных справаў, палітолаг Роза Турарбекава. Яна пракаментавала паход Прыгожына на Маскву.

РР: Якія могуць быць першыя рэакцыі? Як можна ахарактарызаваць гэты марш Прыгожына на Маскву? Якая роля Лукашэнкі?

– Канешне так, я сачыла за гэтымі падзеямі, і лічу, што гэта быў мяцеж, а не інспіралогія, ён дакладна не быў рэжысераваны. Гэты мяцеж падрыхтоўваўся нейкі час. Відавочна што тыя вынікі, на якія разлічваў Прыгожын, не былі дасягнутыя. Чаму ён не дайшоў да Масквы – ёсць вельмі шмат тэорый. Як вядома, гісторыя не любіць умоўнага ладу, ён не дайшоў да Масквы. Цяпер мы павінны аналізаваць, што неабходна, тое, што датычыць Рэспублікі Беларусь.

РР: Зараз ужо некалькі дзён, як ён знік, Пуцін сказаў, што прыпынілі крымінальную справу, потым стала вядома, што справа па-ранейшаму на яго заведзеная. Стала вядома, што ён нібыта ў Беларусі, але яго яшчэ ніхто не паказвае.

– Цяпер усё больш і больш трывожных навін адносна таго, дзе цяпер будуюцца казармы, дзе будуць размешчаныя „вагнераўцы”, бліжэйшыя дні мы пабачым, пацвердзіцца гэтая інфармацыя ці не. Калі так, то гэта вельмі трывожная навіна для Беларусі, бо я спадзявалася, што Прыгожын прыбудзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ці адзін з невялікай аховай, ці будзе выкарыстоўваць Беларусь як калідор для транспартавання ў іншую краіну ці на іншы кантынент, напрыклад у Афрыку. Але пакуль сітуацыя складаецца так, што да Афрыкі ён наўрад ці даедзе. Але тое, што ён затрымаецца ў Беларусі – дакладна кепская інфармацыя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя