„Песні” Алеся Аркуша прагучалі ў музеі беларускага кнігадрукавання



Першую прэзентацыю сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Алесь Аркуш традыцыйна правёў у Полацку. Гэтым разам быў прадстаўлены зборнік паэзіі «Песьні ля Замкавай гары». Новая кніга аб’яднала яго лепшыя вершы, напісаныя з 1985 па 2014 год. Прэзентацыя прайшла ў святым месцы для любога беларускага пісьменніка – у Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

Вядоўцам імпрэзы выступіў наваполацкі пісьменнік Лявон Неўдах. Зноў-такі традыцыйна для прэзентацый Алеся Аркуша была і музычная частка. Песні на яго вершы выканаў лідар полацкага рок-гурта Sumarok Ігар Палынскі.

Адмысловую лекцыю пра творчасць Алеся Аркуша прачытала аўтарка прадмовы да кнігі «Песьні ля Замкавай гары», кандыдат філасофскіх навук Алена Ніякоўская.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік