Ствараецца Асацыяцыя беларускіх палітвязняў «Да волі»



У Варшаве працягваецца юрыдычнае афармленне Асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да волі». Знойдзена памяшканне, ідзе праца над статутам, наладжваецца супрацоўніцтва з фондамі і праваабарончымі арганізацыямі, распрацоўваецца сайт.

„Адным словам, работа ідзе няспешна, але хутка,” – кажа былы палітвязень Алег Кулеша.

Распрацоўваем свой сайт. Скончылі працу па назве. І зараз, пасля сфарміравання штабу, будзе прымацца статут. Пасля прыняцця статута будзем праходзіць рэгістрацыю. 77 афіцыйных удзельнікаў. За апошні тыдзень павялічылася на 7. Нельга сказаць, што ўсё атрымліваецца зусім прыемна. Ад нашай супольнасці ў каардынацыйную раду было вылучана 7 кандыдатаў, шкада, што 5 не прайшло.

Паводле Алега Кулешы, галоўная іх задача – дапамагчы адаптавацца палітвязням у чужой краіне і падтрымаць дома.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя