Беларусы Львова пішуць лісты палітвязням



Актыўна пішуць лісты да беларускіх палітвязняў і намагаюцца дапамагчы ім і іх сем’ям усімі магчымымі спосабамі цяпер беларусы Львова.

Пра гэта распавёў беларус Юры Дзегцяроў, якія ў ваенны час вырашыў застацца ва Украіне. Ён адзначыў, што яго ўласная гісторыя з ліставаннем пачалася яшчэ некалькі гадоў таму:

Прыйшлося выехаць ва Украіну ў 2021 годзе, дзе я зараз і знаходжуся, там працягваў пісаць. Гэта была такая форма ліст, фотаздымак. То бок мне мае сябры фатаграфавалі лісты, якія прыходзілі на мой беларускі адрас, дасылалі мне, я адказваў. Яшчэ да вайны я адпраўляў у Беларусь, але ўкладаў капэрту ў капэрту.

Беларус Юры Дзегцяроў дадаў, што праз складаную фінансавую сітуацыю беларусы, якія жывуць ва Украіне, могуць дапамагаць беларускім палітвязням пераважна толькі інфармацыйна.

Беларускае Радыё Рацыя