Украінскае войска вяртае тэрыторыі



У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі, што ў Данецкай вобласці ўкраінскае войска змагло вярнуць частку тэрыторыі, якую Расея акупавала яшчэ ў 2014 годзе.

„Украінскія паветрана-дэсантныя сілы дасягнулі невялікага прасоўвання на ўсход ад горада Краснагораўка недалёка ад горада Данецк, якая знаходзіцца на старой лініі кантролю. Гэта адзін з першых выпадкаў пасля ўварвання Расеі ў лютым 2022 году, калі ўкраінскія сілы, хутчэй за ўсё, вярнулі сабе тэрыторыю, акупаваную Расеяй з 2014 году”, — адзначаецца ў паведамленні вайсковай выведкі Вялікай Брытаніі.

У той жа час брытанскія выведнікі не ўдакладнілі, аб якіх пазіцыях ідзе мова. Горад Краснагораўка падпарадкоўваецца Мар’інскай грамадзе Данецкай вобласці. Расея акупавала гэты населены пункт у пачатку 2023 году.