Расгвардыя можа атрымаць танкі і цяжкія ўзбраенні пасля бунту «вагнераўцаў»
17 гадоў таму
Расгвардыя можа атрымаць танкі і цяжкія ўзбраенні. Аб гэтым заявіў пасля сённяшняга выступу прэзідэнта РФ на Саборнай плошчы кіраўнік ведамства Віктар Золатаў. Паводле яго слоў, перадача танкаў і цяжкіх узбраенняў Расгвардыі ўжо абмяркоўвалася з Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, Расгвардыя была створана на базе Унутраных войскаў МУС РФ. Як правіла, у такіх падраздзяленняў адсутнічаюць цяжкія ўзбраенні і танкі.
Золатаў таксама запэўніў, што ПВК „Вагнер” не змагла б узяць Маскву, а яе імклівае прасоўванне да расейскай сталіцы абумоўлена тым, што ўсе сілы канцэнтраваліся на подступах да Масквы.