82-я гадавіна спалення нямецкімі фашыстамі Вялікай сінагогі ў Беластоку



У Беластоку ў аўторак ушанавалі памяць ахвяраў у 82-ю гадавіну спалення немцамі Вялікай сінагогі.

Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся апоўдні перад манументам – Купалам Вялікай сінагогі па вул. Суражскай у Беластоку, прыняў удзел і дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч:

– Нашыя суседзі, нашыя браты – жыды, якія разам з намі будавалі гэты горад праз шматлікія гады, стваралі шматэтнічную тканіну. Мы ганарымся тым, што наш горад мае такую разнародную традыцыю, і не можам забыцца, што часткай гэтай традыцыі з’яўляюцца беластоцкія жыды, якіх ужо з намі няма, іх нашчадкі жывуць у эміграцыі. Але памяць пра іх павінна надалей трываць у сэрцах жыхароў, і быць культывавана. Для гэтага мы сёння тут, каб узгадаць гэтыя злачынствы, якія ўчынілі нямецкія нацысты супраць беластоцкіх жыдоў.

У памятных урачыстасцях прыняў удзел і прэзідэнт Беластоку з 1990 па 1994 год Лех Руткоўскі – першы некамуністычны прэзідэнт Беластоку, дзякуючы чыім намаганням і з’явіўся ў цэнтры гораду помнік спаленай нямецкімі войскамі сінагозе:

– Калі казаць пра той помнік – то шмат прыйдзецца гаварыць, мо нават кнігу напісаць. Калі я перастаў быць прэзідэнтам горада, то працаваў акурат тут, ля гэтага месца, у банку дырэктарам. У тыя час, між іншым, меў сяброўства з беларускімі дзеячамі – Мілінкевічам і Домашам. І мой дзед працаваў на мясцовай тытунёвай фабрыцы, другі быў у войску. Калі б у свой час не паставілі той помнік, то і не было б. Вялікая справа!

Дата 27 чэрвеня 1941 года лічыцца пачаткам знішчэння яўрэйскага насельніцтва на Беласточчыне. Па падліках гісторыкаў, у агні падпаленай Вялікай сінагогі тады загінула каля васьміста яўрэяў.

Фота аўтара:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя