У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку журналіста Анджэя Пачобута



У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку журналіста Анджэя Пачобута. Падчас мерапрыемства актывісты нагадалі пра журналістаў, якія па сённяшні дзень находзяцца за кратамі.

Пра складаныя ўмовы, у якіх знаходзяцца ўсе палітвязні краіны, а таксама аб наступствах замоўчвання сітуацыі распавяла грамадская актывістка Вольга Верамеенка:

– Узмацняюць рэжым, як Паўлу Севярынцу, пераводзяць на крытыя камеры, вялікі жах. Таму да гэтага трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. Заходнія палітыкі баяліся раззлаваць Лукашунку, а атрымалі тое, што з тэрыторыі Беларусі запускалі ракеты, зараз прыйшоў ПВК „Вагнер” – узброеныя бандыты, якія могуць пагражаць Літве, Польшчы і Украіне з тэрыторыі Беларусі. А вы сядзіце і чакайце, каб не злаваць Лукашэнку, атрымліваецца, што вы нічога не вартыя.

Удзельнікі акцыі заклікаюць не давяраць афіцыйным лічбам палітзняволеных. Згодна з падлікамі праваахоўных фондаў і грамадскіх арганізацый, у краіне каля пяці тысяч людзей праследуюцца па палітычным прычынам.

Беларускае Радыё Рацыя