Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перавялі ў турму



Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга. Яна адзначае, што пра суд па змене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі. Цяпер ён знаходзіцца ў жодзінскай турме № 8, а першыя паўгода будзе ўтрымлівацца на строгім рэжыме.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гарадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У магілёўскай калоніі, куды Дзяніса накіравалі адбываць тэрмін, на яго ўвесь час аказваўся ціск: яго зрабілі „злосным парушальнікам рэжыму” і некалькі разоў закідвалі ў ШІЗА.

Падтрымаць палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну.

вясна