У Беластоку прадставілі гістарычную дыяраму Вялікай сінагогі ў 1941 годзе



У Беластоку ў межах ўшанавання 82-й гадавіны спалення немцамі Вялікай сінагогі у Музеі войска прадставілі дыяраму тых трагічных падзей.

Фрагмент Вялікай сінагогі – дакладная копія, астатнія пабудовы адносяцца да эпохі, характэрнай для Беластока таго часу. Трагічны эпізод гісторыі горада апісвае куратар Музея Пётр Белаказовіч:

– У Вялікай сінагозе было сабрана ад 800 да 2000 габрэяў. Затым галоўнае выйсце з сінагогі нямецкімі жаўнерамі было забіта дошкамі. Будынак быў абліты бензінам і падпалены. Пачаўся вялікі пажар, які ахапіў не толькі Вялікую сінагогу, але і бліжэйшыя будынкі. Цэлы раён у цэнтры горада быў гвалтоўна спалены.

Макет-дыярама Вялікай сінагогі ў Беластоку ў 1941 году падрыхтаваў майстар Кшыштаф Хойнацкі. Макет стане часткай чарговай часовай выставы Музея войска пад назвай «80-я гадавіна паўстання ў Беластоцкім гета». Адкрыццё выстава запланавана на 4 жніўня гэтага года.

Цалкам матэрыял:

PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя