Курс даляра працягвае расці
17 гадоў таму
Таргі на БВФБ у сераду 28 чэрвеня скончыліся ростам даляра. Амерыканская валюта працягвае ўмацоўвацца на ўзроўні вышэйшым за 3 рублі. Расейскі рубель і юань на гэты раз патаннелі. Здзелак з еўра не было.
Даляр сёння падаражэў на 0,14%, ці на 0,41 капейкі, да 3,0149 рубля.
Расейскі рубель знізіўся на 0,56%, ці на 1,98 капейкі. За 100 расейскіх рублёў давалі 3,5246 беларускага рубля.
Юань патаннеў на 0,34%, ці на 1,44 капейкі. 10 юаняў ацанілі ў 4,1581 рубля.