Беларусь і Расея падпісалі дамову пра сумесныя вучэбна-баявыя цэнтры



Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову з Расеяй аб вучэбна-баявых цэнтрах сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Праўда, гэтыя цэнтры на тэрыторыі Беларусі і Расеі дзейнічаюць ужо фактычна два гады.

“Дамова рэгулюе пытанні арганізацыі стварэння і функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі на базе воінскіх часцей узброеных сіл бакоў, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяння міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забеспячэння гэтых цэнтраў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Пра тое, што Лукашэнка з Пуціным дамовіліся наконт сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, стала вядома яшчэ за год да пачатку вайны Расіі супраць Украіны. У Беларусі такі цэнтр размясцілі каля Гародні, у Расеі — у Калінінградскай і Ніжагародскай абласцях.

Беларускае Радыё Рацыя