Фестываль Абуджаных TUTAKA запрашае!



14-15 ліпеня на Падляшшы трэці год запар адбудзецца найбуйнейшая сустрэча беларусаў свету – Фестываль Абуджаных TUTAKA!

Фестываль TUTAKA – гэта неверагодны шанец пабачыцца, паглядзець, што сёння прэзентуе незалежная беларуская культура, а таксама файна адпачыць і зарадзіць адно аднаго пазітыўнай энергіяй і аптымізмам!

У самы разгар лета і ў маляўнічым лесе з намётавым лагерам, крутымі канцэртамі, зонамі адпачынку, возерам і іншымі забавамі.

Сёлета фестываль наведае лідарка вольных беларусаў Святлана Ціханоўская.

Фестывальная прастора адчыняецца ў пятніцу 14 ліпеня а 13:00.

Наведнікаў чакаюць разнастайныя майстар-класы, супольныя гульні з вольнымі спартоўцамі ды заняткі „Мова Нанова”. Пройдзе таксама супольная акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У 19:30 Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў на асабістую размову.

Не абыдзецца першы дзень і без канцэртаў:

А 21:00 зайграюць DZIECIUKI

За начныя танцы ў лесе будзе адказваць PAPA BO SELEKTAH

У суботу 15 ліпеня ўдзельнікаў чакае шмат разнастайных заняткаў, дыскусій і сустрэч з вядомымі беларусамі – Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэям Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і інш.!

А ад 19:00 на вялікай сцэне выступяць:

NOCHY

BOTANIC PROJECT

DLINA VOLNY

ДАЙ ДАРОГУ!

Найбольш трывалыя працягнуць начныя танцы разам з PAPA BO SELEKTAH

Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Час старту: 14 ліпеня

Час заканчэння: 16 ліпеня

УДЗЕЛ У ФЕСТЫВАЛІ ДАРМОВЫ

Таксама будуць арганізаваныя некалькі варыянтаў аўтобусаў да фестывалю з Беластока і назад – замовіць месца можна да 11 ліпеня (усе падрабязнасці па квітках тут https://ko-fi.com/fundacjatutaka/shop)

Усе цікавосткі і анонсы, датычна фестывалю, публікуюцца ў сацсетках: https://tutaka.org/pl/linki/.

Якім будзе Фестываль – залежыць ад кожнага з нас!

Давайце зробім гэта крута!

Паводле прэс-рэліза