Жонка Алеся Бяляцкага выступіла ў Еўрапарламенце



У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. На абмеркаванне беларускіх праблем у Еўрапейскі парламент запрасілі Наталлю Пінчук – жонку зняволенага беларускага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

На слуханнях прысутнічала каля 20 еўрадэпутатаў, якія цікавіліся, як дапамагчы палітвязням і іх сем’ям, выказвалі прапановы, як прыцягнуць улады Беларусі да адказнаці за катаваньні і іншыя парушэнні правоў чалавека, піша „Радыё Свабода”.

Наталля Пінчук, сярод іншага, заявіла: «Калі б сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была іншая, калі б з 1995 году Лукашэнку не ўдалося крок за крокам іх знішчыць — пры маўклівым сузіранні дэмакратычнага свету, — можа, не было б сённяшняй трагедыі ўкраінскага народу”. Натальля Пінчук выказала спадзяванне, што краіны Еўрапейскага Звязу, лідары свету ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў, прымусяць міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Чырвоны Крыж, выконваць сваю місію.