Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем



Святлана Ціханоўская 28 чэрвеня пачала двухдзённы працоўны візіт у Брусель. Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у Бруселі прыняў Святлану Ціханоўскую.

У сустрэчы таксама бралі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павал Латушка і Валер Кавалеўскі.

На сустрэчы з прэзідэнтам ЕР бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі і наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Гэтае размяшчэнне з’яўляецца незаконным, заявіла Ціханоўская, яна папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэння Еўрапейскай рады, якое пачынае сваю працу 29 ліпеня. Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння, як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі. Валер Кавалеўскі заклікаў падтрымліваць беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расейскай прысутнасці.

Беларускае Радыё Рацыя