У падарожжа па беларускай гісторыі разам з Уладзімірам Арловым
17 гадоў таму
Беларускі хаб „Новая Зямля” ў Беластоку запрашае ў чарговую вандроўку з выбітным гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловам.
29 чэрвеня. Вандроўка 12.
Тэма: Паход Напалеона.
Ці была вайна 1812 г. для Беларусі айчыннай?
Літвіны-беларусы ў напалеонаўскай гвардыі.
Запрашаем падлеткаў (12+) і дарослых.
Прыходзьце і задавайце пытанні. Спадар Арлоў грунтоўна адказвае.
Занятак доўжыцца 1 гадзіну (18.00-19.00).
Апошнія 15 хв. – праверка ведаў за ўрок у выглядзе віктарыны з розыгрышам прызоў.
За данат для выкладчыка – 20 злотых за ўрок з асобы.