У Батумі прайшла акцыя ў Дзень Канстытуцыі Украіны



У грузінскім Батумі 28 чэрвеня 2023 году на плошчы Еўропы адбылася вялікая акцыя да Дня Канстытуцыі Украіны. Паўсотні актывістаў з розных гарадоў Украіны разам з беларускімі актывістам, што апынуліся ў Грузіі з-за рэпрэсій, сталі ў адным шэрагу, каб адзначыць гэта свята.

Пра акцыю кажуць батумскія актывісты:

Мы павінны з украінцамі адзначаць іх Дзень Канстытуцыі, бо напэўна з нашых суседзяў, калі кажам пра ўсходніх суседзяў з былога Савецкага Саюза, то гэта адзіная краіна, дзе Канстытуцыя сапраўды працуе. Бо калі паглядзець на Беларусь, дзе яна не працуе, паглядзець на Расею, дзе яна таксама не працуе, то ў нас няма выйсця. Мы павінны падтрымліваць Украіну ва ўсім.

Для ўкраінцам вельмі важна адзначаць гэта свята, бо яны не могуць зрабіць гэтага ва Украіне. Кожны ўкраінец, дзе б ён не быў, не знаходзіўся ў якой іншай краіне, яны выходзяць падтрымаць, гэта вельмі важна для нас, бо мы ўкраінцы. Дзень Канстытуцыі – гэта вельмі важнае свята для нас, мы памятаем, мы жывём па гэтай Канстытуцыі. Усё будзе Украіна!

Акцыя цягнулася некалькі гадзін. Падчас яе адбываўся збор ваярам з УСУ, а ўкраінскія дзеткі атрымалі невялікія падарункі ў выглядзе коміксаў з вытрымкамі з Канстытуцыі Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя