Беларускі клуб „Спадчына” ва Уроцлаве працягне працу ў летнім сезоне



Беларускі моладзевы клуб „Спадчына” ва Уроцлаве працягне сваю працу ў летнім сезоне.

У планах – выезд на прыроду і сустрэчы з культурніцкімі дзеячамі, – распавяла адна з заснавальнікаў Анастасія Сасыкбаева:

Клуб жыве тым жа самым, так жа сустракаемся з дзецьмі. Прыярытэтнымі накірункамі ў нас застаюцца мова, гісторыя. Таксама працуем у гэтым прававым накірунку, дзе з дзецьмі вывучаем Канстытуцыю і правы чалавека. Таксама такія нефармальныя зносіны, камунікатыўныя гульні, ходзім на пікнікі, у горы і г.д.

Клуб „Спадчына” ва Уроцлаве быў створаны для таго, каб заахвоціць дзяцей не забывацца пра беларускую мову, гісторыю і культуру. Далучыцца да сустрэч можна папярэдне скантактаваўшыся з арганізатарамі праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя