Андрэй Кушняроў: Для беларускіх ветэранаў пасля Украіны цэнтр жыцця застаецца ўсё яшчэ там
Асацыяцыя беларускіх ветэранаў паступова пашыраецца. Незалежныя філіялы, створаныя ва Украіне, Літве і Польшчы, паступова набіраюць моцы і актыўна ўключаюцца ў грамадскае жыццё праз выставы, сустрэчы і галоўнае – усебаковую дапамагу тым ваярам, якія застаюцца ва Украіне, як і тым, хто выязджае за яе межы пасля заканчэння службы.
Вольга Сямашка пагутырыла з сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэем Кушняровым, які пасля доўгага прыбывання ў Кіеве нарэшце наведаў філіялы ў Варшаве і Вільне, пра тое, якія выклікі перад Асацыяцыяй стаяць зараз; у чым палягае адказнасць беларусаў на вайне і падчас яе; ды якім бачыцца мірнае жыццё пасля ваеннай перадавой ва Украіне і якая будучыні ў ядзернай Беларусі:
РР: Падзеліцеся планамі? Я так разумею, што склалася новая арганізацыя ў Польшчы?
– Я прыехаў у асноўным праз асацыяцыю, хоць таксама ў нас праводзілі і выставу. На нейкі час я курсую паміж Варшавай і Вільняй.
РР: Наконт арганізацыі ў Польшчы і Літве. Як Вы бачыце, наколькі яны ўжо ўстойлівыя, наколькі вырашана пытанне з фінансаваннем?
– З BySol мы некаторых кірунках закрываем патрэбы. Яны маюць сваю інфраструктуру для збораў сродкаў, у нас ужо цяпер ёсць рахунак у Літве, там фактычна ўжо завершылася рэгістрацыя асацыяцыі. У Польшчы пакуль адмовілі адкрыцё рахунку, мы будзем яшчэ прабаваць. У цэлым – мы скончваем працу над структураваннем арганізацыі. Узаемадзеянне з рознымі беларускімі апазіцыйнымі кірункамі – з харугвамі, з тым жа BySol. Дарэчы мы пакуль не распаўсюджваем афіцыйную інфармацыю пра супрацоўніцтва з імі.
Цалкам гук:
З «Госцем Рацыі» – сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэем Кушняровым з пазыўным «Рыцар», камунікавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя