Польшча не пагаджаецца на прымусовую рэлакацыю нелегальных мігрантаў



Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на пачатку саміту Еўрапейскай рады абвясціў, што ягоная краіна прадставіць план «Еўропа бяспечных межаў». Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што гэта форма супрацьстаяння практыцы, якая пагражае бяспецы краін ЕЗ.

«Еўропа бяспечных межаў» — гэта адсутнасць згоды на нелегальную іміграцыю, адсутнасць фінансавых санкцый, адсутнасць згоды на прынцып аднагалоснасці, — растлумачыў кіраўнік урада.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, у ЕЗ „з чорных дзвярэй, насуперак дамовам, пад пагрозай фінансавых санкцый” адбываецца спроба ўвесці прымусовае перасяленне.

Прэм’ер Маравецкі адзначыў, што бяспека Польшчы з’яўляецца прыярытэтам. Ён дадаў, што спадзяецца, што іншыя дзяржавы-члены таксама падзяляюць погляд польскага ўрада на міграцыйны пакет.

Прэм’ер-міністр нагадаў, што Польшча прыняла больш за 3 мільёны бежанцаў з Украіны, а 1,5 мільёна ўсё яшчэ знаходзяцца ў нашай краіне. „Але нельга па-іншаму, дыскрымінацыйна ставіцца да жыхароў Украіны, з аднаго боку, і да жыхароў Блізкага Усходу і Афрыкі — з другога”, — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Ён таксама падкрэсліў, што Польшча атрымала невялікую фінансавую падтрымку ад ЕЗ пасля прыняцця ўкраінскіх уцекачоў, і што за непрыняцце ўцекачоў з Блізкага Усходу нам пагражае штраф у памеры 20 тысяч еўра на чалавека. «Мы з гэтым не згодныя», — сказаў ён.

Прэм’ер таксама нагадаў аб прапанове правесці ў Польшчы рэферэндум аб перасяленні мігрантаў у Еўразвяз.

Беларускае Радыё Рацыя