«На Купала й Беларусі мала» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Танцы пад сонцам, Купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча. Усё, такое знаёмае з Беларусі, на Падляшшы выглядае экзотыкай і выклікае настальгію ды жаданне паказаць якая яна – сапраўдная традыцыя. Адна з мажлівасцяў для такога культурнага дыялогу беларусаў з Беларусі і этнічных беларусаў Падляшша –  Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, які прэтэндуе на тое, каб стаць штогадовым. Свабода адпачынку, родныя песні і жаданні, агучаныя ў Купальскую ноч ля польска-беларускай мяжы на беразе Семяноўкі, сталіся сюжэтам для рэпартажа Вольгі Сямашкі «На Купала й Беларусі мала».