Калі наступленне ўкраінскіх войскаў да восені не будзе мець поспеху, то Еўропа будзе настойваць на «замарожванні»



Калі наступленне ўкраінскіх войскаў не будзе мець поспеху да кастрычніка, то Еўропа будзе настойваць на «замарожванні» вайны – заявіў у Бруселі польскі еўрадэпутат Вітольд Вашчыкоўскі.

«Я лічу, у вас ёсць яшчэ 3-4 месяцы, пакуль свет назірае за прагрэсам ваеннага супрацьстаяння. Калі праз 3-4 месяцы контрнаступленне не будзе мець поспеху, Еўропа пачне падштурхоўваць вас да замарожвання канфлікту і старту перагавораў з РФ», – сказаў ён..

Таксама, паводле слоў Вашчыкоўскага, у ЕС да гэтага часу ёсць краіны, якія больш зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Расеяй, чым з Украінай: «Ім трэба, каб Расея вярнулася ў сусветную эканоміку. Ім патрэбны расейскі газ, нафта»– сказаў Вашчыковскі.