Экскурсія па вуліцы Млыновай у Беластоку ад гістарычнага клуба Beer&History
Беларускі гістарычны клуб Beer&History працягвае ладзіць вулічныя экскурсіі па самых цікавых і загадкавых кутках Беластока. Гэтым разам прайшліся з такой экскурсіяй па вуліцы Млыновай.
Пра яе цікавосткі і таямніцы мінулага распавядаў – гісторык і публіцыст, а цяпер яшчэ і экскурсавод – Алесь Кіркевіч:
-Млынова – гэта вуліца, якая захавалася і на якой на дамах літаральна можна прачытаць дух і гісторыю гэтых раёнаў. Такая гісторыя пра бядотныя жыдоўскія раёны канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. Пра свет крыміналу, пра бандзюганаў, пра Сенны рынак, пра цыганак, якія варажылі. Гэта цікавая гісторыя. Пра гэта можна раманы пісаць. І гэтая атмасфера захоўвалася нават у пасляваенны час.
Раён вуліцы Млыновай у Беластоку цікавы яшчэ і тым, што тут у свой час кампактна размяшчаліся могілкі розных канфесій – яўрэйскія, каталіцкія, праваслаўныя, лютэранскія і, нават, халерныя могілкі з часоў эпідэміі халеры першай паловы 19 стагоддзя.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя