Музей войска ў Беластоку запрашае на “Уікенд з культурай” у Дзесяцінах
Музей войска ў Беластоку запрашае жыхароў горада правесці выхадныя 1 – 2-га ліпеня на чарговым «Уікендзе з культурай», які пройдзе ў раёне Дзесяціны.
Кажа супрацоўніца Музея Мажэна Вільчко:
– Музей войска ў Беластоку рэалізуе праект, скіраваны на жыхароў Беластока. І ў бліжэйшы ўікенд 1 – 2 ліпеня запрашаем у Дзесяціны. У суботу будзем гасцяваць у філіяле Падляшскай бібліятэкі на вуліцы Гаёвай. І там запросім удзельнікаў на варштаты. У нядзелю ў пачатковай школе № 38 арганізуем культурніцкі пікнік. Сардэчна запрашаем!
Наведвальнікаў «Уікенда з культурай» чакаюць выстава, майстар-класы, гульні, гістарычны шпацыр і культурны пікнік.
Падрабязная праграма: https://mwb.com.pl/mwb2017/weekend-z-kultura-na-dziesiecinach/.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і Музея