Еўразвяз заклікаў Беларусь спыніць размяшчэнне расейскай ядзернай зброі



Заклік спыніць размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ўтрымлівае дакумент, які напярэдадні (29 чэрвеня) ўхвалілі па выніках паседжання Еўрапейскай рады ў Бруселі. Тым часам Беларусь прасоўвае тэзіс, што «тактычная ядзерная зброя – гэта гарантыя, што ваеннага ўварвання ў Беларусь не будзе».

Апускаецца аргумент, што фактычна зараз краіны становіцца мішэнню. Палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі прыгадвае, як раней на гэты аргумент Лукашэнка заяўляў, маўляў, ён даўно знаходзіцца пад прыцэлам і Захад яго не вельмі любіць.

-Супраць яго шмат што быццам бы прадпрымалася. А во цяпер, калі ў яго будзе ядзерная зброя, праўда, яна будзе не ў яго, але не важана, – ніхто нападаць не будзе, ніхто ніякіх каверзаў яму рабіць не будзе. Ці можа ён сам выкарыстоўваць зброю, як дубінку, гэта ўжо вельмі-вельмі непраўдападобна.

Прапаганда працуе ў сваім ключы і пераконвае беларусаў, што ядзерная зброя неабходная. Пра гэта чарговы раз у прапагандысцкім праекце „У тэме” на YouTube-канале БЕЛТА заявіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

Беларускія чыноўнікі паўтараюць тэзісы, якія Аляксандр Лукашэнка агучваў раней:

-Мы бачым, што міжнароднае права знішчана сёння. Ніякіх гарантый, якія раней давалі, яны зараз не дзейнічаюць. Ёсць толькі права моцнага. І адзіны варыянт пазбегнуць вайны, а беларусы не хочуць вайны, – гэта быць моцнымі.

Уладзімір Пуцін заўляў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Тады і пачнецца яе актыўнае перамяшчэнне. Па іншых звестках – ядзерныя зарады ўжо ёсць на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя