ПВК «Вагнер» працягвае вербаваць наймітаў па ўсёй Расеі



Журналісты Бі-бі-сі патэлефанавалі па гарачых лініях ПВК «Вагнер» у некалькі гарадоў, і там, дзе паднялі трубку, пацвердзілі, што яны набіраюць супрацоўнікаў у звычайным рэжыме.

Ад Калінінграда да Краснадара па-ранейшаму набіраюць людзей, каб яны адправіліся ваяваць ва Украіну. І гэта кантракты з самім «Вагнерам», а не з Мінабароны Расеі.

«Нічога не змянілася», — казалі ў многіх байцоўскіх цэнтрах і баксёрскіх клубах, у якія тэлефанавалі журналісты. Большасць баевікоў ПВК «Вагнер», мяркуючы па ўсім, па-ранейшаму ўзброеныя і знаходзяцца на сваіх базах на ўсходзе Украіны, паведамляе  Бі-бі-сі.