Латвія збіраецца ўвесці электронную чаргу на мяжы з Беларуссю
Латвія працуе над рашэннем пра увядзенне электроннай чаргі на мяжы з Беларуссю і Расеяй, якая дазволіць кіроўцам уставаць у чаргу ў загадзя вызначаным парадку ў камп’ютарнай сістэме.
Пра гэта латышскаму тэлебачанню паведаміў міністр фінансаў Арвілс Ашэрадэнс, як піша Reform.by. Паводле яго, гэта дазволіць скараціць доўгія чэргі на мяжы.
Кіраўнік ведамства праінфармаваў, што ўжо выдзелілі сродкі на ліквідацыю доўгіх чэргаў. Цяпер чэргі на мяжы для грузавых машын займаюць амаль два-тры дні.
Адзначаецца таксама, што прыярытэтам для мытнікаў цяпер будзе не садзейнічанне гандлю, а кантроль за выкананнем санкцый. „Калі мы паглядзім на статыстыку, то падчас 70% усіх праверак мы ажыццяўляем непасрэдна кантроль санкцыйных тавараў”, — паведаміў дырэктар мытнага ўпраўлення Службы дзяржаўных даходаў Райманд Зукулс.