За паўгода у Еўразвяз з Беларусі спрабавалі трапіць 19 тысяч мігрантаў
17 гадоў таму
За паўгода у Еўразвяз з Беларусі спрабавалі трапіць 19 тысяч мігрантаў. Толькі за 30 чэрвеня краіны ЕЗ не дазволілі трапіць на сваю тэрыторыю 105 нелегалам з тэрыторыі Беларусі.
Расея і Беларусь у бліжэйшы час запусцяць новыя прамыя авіярэйсы, якія можна выкарыстоўваць для дастаўкі новых груп мігрантаў, напісаў у сваім Twitter прадстаўнік польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.
Паводле яго, гэта новыя рэйсы паміж Іракам і Беларуссю, а таксама паміж Кубай і Расеяй. У 2021 годзе менавіта прамыя рэйсы з Іраку ў Беларусь сталі асноўным каналам дастаўкі мігрантаў на беларуска-польскую мяжу і справакавалі міграцыйны крызіс.