Фотарэпартаж: Украінскі сцяг у Вільні і Літве



Амаль на кожнай вуліцы турыстычнага шляху ў Літве – Марыямпаль, Коўна, Вільня – на гаўбцах і вокнах, дзяржаўных установах і культурніцкіх месцах, вывешаны ўкраінскія сцягі. Такая колькасць сцягоў кантрастуе нават з Польшчай, якая прыняла на легальных падставах большасць уцекачоў з Украіны.

А вось беларуская сімволіка пануе ў Вільні хіба на насценных налепках і графіці. Шыльду ж на расейскай мове „Русская улица” гарадскія службы пастаянна аднаўляюць пасля вулічнага вандалізму.

Тым не менш, асноўная мова, якая гучыць у гістарычным цэнтры Вільні – расейская. На ёй размаўляюць як персанал грамадскіх установаў, так і прыезджыя з Беларусі, Украіны і Расеі.

Усё гэта надае новыя сэнсы ўстойліваму найменню літоўскай сталіцы ў якасці „Паўночнага Іерусаліма”.

Тым больш, што з 11-га па 12-га ліпеня ў Вільні пройдзе, бадай, самая важная і буйная падзея ў гісторыі незалежнай Літвы – саміт NATO. Фактычна на гэты час Вільня будзе зачынена для турыстаў, аднак пакрыўджаных не будзе. Свет стаміўся ад вайны, і ключ да яе завяршэння будзе абмяркоўвацца ў Вільні 40 дэлегацыямі з краін-партнёраў NATO ў суправаджэнні сусветных лідараў, уключаючы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. На коне – патэнцыйнае ўключэнне Украіны ў NATO і жыцці ўкраінцаў, некаторыя з якіх адлюстраваны на фотавыставе ў самым папулярным месцы сталіцы – набярэжнай рачулкі Вілейка ва Ужупісе.

Будучы саміт NATO ужо выклікаў хваляванні і неасцярожныя заявы ў рэжымаў Беларусі і Расеі. А вось музей – Бастыён Віленскага абарончага муру акрыў да падзеі выставу „Магутныя, калі аб’яднаныя”, прысвечаную амаль 20-гадоваму сяброўству Літвы ў Альянсе, якое, відавочна, апынулася недарэмным.

PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя