Вадзім Васюцінскі: Праз міжнародную супольнасць неабходна аказваць ціск на Расею
Праз міжнародную супольнасць неабходна аказваць ціск на Расею. А менавіта ў тым, каб пераламаць імперскую шавіністычную ідэнтычнасць. Расейцы імкнуцца да еўрапейскіх каштоўнасцяў, яны хочуць мець такі ж узровень жыцця. Але ў той жа час яны не аддаюць сябе адказнасць, што іх краіна – агрэсар.
У гэтым перакананы доктар псіхалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі НАПН (Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук) Украіны, які пэўны час знаходзіўся ў Беларусі, Вадзім Васюцінскі:
– Расея мусіць у гэтай сітуацыі саступіць, адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый, перайсці да перамоваў. Але не на сваіх умовах, на якіх яны ўвесь час настойваюць, а на тых умовах, якія могуць быць прымальнымі з пункту гледжання міжнароднага права. Не Расея мае дыктаваць умовы і няхай не Украіна, але міжнародная супольнасць.
Вадзім Васюцінскі дадаў, што ён бачыць выйсце з зацяглай вайны ў перамовах. Ініцыятарамі і гарантамі такога працэсу могуць стаць толькі еўрапейскія краіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя