Сяргей Прохараў: Расейскае грамадства падзеленае на дзве часткі
На дзве часткі зараз падзеленае расейскае грамадства. Адна падтрымлівае дзеянні Пуціна, другая лічыць, што ён недастаткова паспяхова вядзе вайну.
Расчароўваюць у першую чаргу вялізныя страты з расейскага боку на вайне і тое, што працэс зацягнуўся, – распавёў грамадзянін Швецыі і РФ, які некалькі гадоў жыў у Беларусі і які з’яўляецца прадстаўніком незалежнай антываеннай арганізацыі „Антываенны камітэт у Швецыі Russians Against War” Сяргей Прохараў:
– Частка прычын, па якіх гэты мяцеж пачаўся, што ёсць канфлікт у грамадстве. І калі пачытаць сацсеткі, я пасля таго, як пачаўся мяцеж, выдаткаваў некаторы час і пачытаў каментарыі ў сацсетках, там расейскае грамадства было падзеленае. Большая частка падтрымлівала мяцеж Прыгожына. Проста выпадковыя каментатары ў сацсетках: давай, ідзі на Маскву, гэтага Шайгу трэба пасунуць, пуцінская ўлада разакралася, расслабілася.
Сяргей Прохараў дадаў, што, на жаль, большасць насельніцтва ў РФ па-ранейшаму падтрымліваюць вядзенне вайны ва Украіне. Таму складана сказаць, што магло б змяніць такую грамадскую думку ў бліжэйшым будучым.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя