Марозава і Марцінс выйгралі турнір WTA у Германіі
Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і бразільянка Інгрыд Марцінс сталі пераможцамі парнага разраду турніру WTA-250 у нямецкім Бад-Хомбургу. У вырашальным матчы беларуска-бразільскі дуэт выйграў у дзвюх партыях у румына-японскага тандэму Моніка Нікулеску/Эры Хадзумі – 6:0, 7:6 (7:3). Для Лідзіі Марозавай гэта чацвёртая вікторыя на парных турнірах пад эгідай WTA і першая разам з Інгрыд Марцінс.
„Гомель” абыграў „Славію”, дзякуючы голу ў дададзены час
Мазырскія футбалісты адкрылі лік дзякуючы дакладнаму ўдару Уладзіслава Полаза. Затым двойчы вызначыўся гамяльчанін Аляксандр Ануфрыеў. Максім Жумабекаў, які выйшаў незадоўга да гэтага на замену, параўняў лік. Зрэшты, Андрэй Патапенка прынёс сваёй камандзе перамогу 3:2.
Берасцейскае „Дынама” святкавала валявую перамогу ў матчы са „Смаргонню” 2:1. Два з трох узяццяў брамы сталіся аўтагаламі. Берасцейцы пасля 14-га тура вышэйшай лігі з 10 ачкамі ідуць 11-мі ў табліцы, у „Смаргоні” 15 балаў і дзявятая пазіцыя.
„Жальгірыс” з Кендышам разабраўся з клубам „Банга”
У 20-м туры „Жальгірыс” дамогся разгромнай выязной перамогі — 4:1. Юрый Кендыш выйшаў у старце і быў заменены на 78-й хвіліне.
Каманда, за якую выступае беларускі паўабаронца, не прайграе на працягу сямі сустрэч у літоўскім першынстве. „Жальгірыс” з 46 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад „Паневежыса” на тры балы, але мае сустрэчу ў запасе.
Садоўскі дапамог казахстанскаму „Ардабасы” перамагчы „Аксу” 2:0
Беларускі форвард выйшаў у стартавым складзе каманды Аляксандра Сяднёва і вызначыўся ў другім тайме, пакінуўшы поле на 67- хвіліне. Да таго часу „Ардабасы” вёў пасля гола Тэмірлана Ерланава. У складзе „Аксу” з першых хвілін пачаў матч нападнік Андрэй Салавей. Яшчэ адзін наш суайчыннік Яўген Зямко назіраў за тым, што адбываецца з лавы запасных.
Украіна ўпэўнена абыграла Францыю і выйшла ў паўфінал моладзевага Еўра
Завяршыўся матч 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы сярод маладзёжных каманд, у якім сустракаліся зборныя Францыі і Украіны. Упэўненую перамогу святкавалі ўкраінцы — 3:1. На 19-й хвіліне французы адкрылі лік намаганнямі паўабаронцы Раяна Шэркі. Праз 13 хвілін украінцам удалося аднавіць раўнавагу – вызначыўся хаўбек Георгій Судакоў з пенальці. У канцы першага тайма ўкраінцы змаглі выйсці наперад — Судакоў аформіў дубль, забіўшы з перадачы футбаліста «Чэлсі» Міхаіла Мудрыка. Раней менавіта Мудрык зарабіў рэалізаваны Судаковым 11-метровы. У канцоўцы гульні ўкраінцам удалося зрабіць лік камфортным: на 86-й хвіліне вызначыўся хаўбек Арцём Бандарэнка. Матч так і завяршыўся — 3:1. У паўфінале Украіна згуляе з Іспаніяй, якая ў суботу перайграла Швейцарыю 2:1.
Таксама ў паўфінале ізраільцяне згуляюць са зборнай Англіі. Сустрэча адбудзецца 5 ліпеня ў Батумі. У матчах групавога этапа ангельцы абыгралі ўсіх супернікаў, у тым ліку і зборную Ізраіля 2:0. Ангельцы ў чвэрцьфінале абыгралі партугальцаў 1:0. Пераможны гол на 34-й хвіліне забіў Энтані Горпан з «Ньюкасла». У чатырох матчах чэмпіянату ангельцы не прапусцілі ніводнага гола.
Першы чвэрцьфінальны матч паміж зборнымі Грузіі і Ізраіля не прынёс галоў. Усё вырашылася ў серыі пенальці. Ізраіль рэалізаваў чатыры спробы з чатырох, а вось гаспадары-грузіны не забілі два пенальці з пяці.
Дамінік Сабаслаі пяройдзе ў „Ліверпуль”
Пра гэта паведаміў галоўны футбольны інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Хаўбэк паспяхова прайшоў медабследаванне. „Чырвоныя” выплацяць „Лейпцыгу” 70 мільёнаў еўра. Сабаслаі падпіша з „мерсісайдцамі” пяцігадовы кантракт. Раней „Ліверпуль” падпісаў кантракт з чэмпіёнам свету, аргенцінскім паўабаронцам „Брайтана” Алексісам МакАлістэрам. Сума ўгоды склала 35 мільёнаў еўра.
Макс Ферстапен выйграў „Гран-пры Аўстрыі”
Пілот „Рэд Бул” перамог у пятай гонцы запар. Другім стаў Шарль Леклер з „Ферары” (адставанне 5,155 секунды), трэцім — яшчэ адзін прадстаўнік „Рэд Бул” Серхіа Перэс. Ферстапен працягвае лідыраваць у асабістым заліку „Формулы-1”. „Рэд Бул” застаецца лідарам Кубка канструктараў пасля дзевяці этапаў.
Беларускае Радыё Рацыя
