Джо Байдэн прыляціць на саміт NATO у Вільню



Джо Байдэн прыляціць на саміт NATO у Вільню. З 9 па 13 ліпеня ў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна запланаваны паездкі ў Вялікабрытанію, Літву і Фінляндыю.

Як паведамляе Белы дом, Байдэн спачатку адправіцца ў Лондан для сустрэч з каралём Карлам III і прэм’ер-міністрам Рышы Сунакам, каб умацаваць адносіны паміж краінамі.

Затым прэзідэнт Штатаў прыбудзе ў Вільню з 11 па 12 ліпеня для ўдзелу ў 74-м саміце NATO.

13 ліпеня Байдэн наведае Хельсінкі для ўдзелу ў саміце лідараў ЗША і Паўночных краін.

Ці будзе на саміце Уладзімір Зяленскі, пакуль невядома. Раней паведамлялася, што ён асабіста прыедзе ў Вільню толькі пры ўмове, што Украіна атрымае станоўчы сігнал, што яна зможа ў будучым далучыцца да Альянсу.