Украінскі контрнаступ і верагодны падрыў АЭС выйшлі ў ТОП абмеркаванняў
Украінскі контрнаступ і верагодны падрыў АЭС ва Украіне за апошні час выйшлі ў ТОП абмеркаванняў. Такога меркавання прытрымліваецца беларуска Анастасія Ткач, якая ў ваенны час перабывае на ўкраінскай тэрыторыі.
Яна адзначыла, што ўкраінцы цяпер вельмі перасцерагаюцца чарговай катастрофы:
– Ёсць пэўнае спадзяванне на тое, што даволі шырока абмяркоўваецца, у тым ліку сусветнай супольнасцю, што Расея не рызыкне на гэта пайсці. Гэта будзе катастрофа глабальнага маштабу. Я думаю, што ўсе памятаюць Чарнобыль. Тут гэта будзе не меншая праблема на доўгія гады. На самой справе гэта нават больш небяспечна, чым прымяненне ядравай зброі.
Расейская агрэсія на Украіну не спыняецца 495-ы дзень. Украінскі контрнаступ працягваецца, але дэталі пакуль што амаль не агучваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя