Беларуская дыяспара ў ЗША занятая культурай



Адчуваецца часовая стомленасць ад палітычнага жыцця і адсутнасці змен на радзіме.

Таму пераважна культурніцкімі падзеямі зараз занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША,  – пра гэта распавёў беларус Сяржук Шаліга:

–  Культурныя мерапрыемствы больш цікавыя для большасці. Я бачу, што людзі стаміліся ад палітычнай актыўнасці, але ж мы не забываем пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Сяржук Шаліга дадаў, што летні час – гэта добрая магчымасць, каб узмоцніць сувязі з прадстаўнікамі іншых дыяспар, калі не будзе адбывацца сур’ёзных зменаў у палітычным жыцці самой Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя