Клуб гістарычнай рэканструкцыі ў Беластоку правёў чарговую сустрэчу



3-га ліпеня Клуб гістарычнай рэканструкцыі па паўстанні 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, правёў чарговую сустрэчу, на якой удзельнікі шылі шапкі-рагатыўкі і штандар клубу.

Гістарычную дату, падчас якой праходзіла сустрэча, адзначыў заснавальнік Клуба, гістарычны рэканструктар Васіль Калач:

– Тое, што гэта дзень вызвалення ад расейскіх захопнікаў, то гэта канешне ўзрушвае. Трохі не да тэматыкі нашага клубу, але тым не менш гэта гістарычная падзея, якая даволі значная для беларускага народу. Як і магілёўскае паўстанне ў свой час, калі быў выразаны ўвесь маскоўскі гарнізон у горадзе. Гэта важная дата для нас з гістарычнага пункту гледжання.

3-га ліпеня 1655 года войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча занялі Менск. Праз пяць гадоў, 3-га ліпеня 1660 года будучую сталіцу Беларусі вызвалілі войскі падканцлера Паўла Сапегі. Падзеі падчас падчас вайны „Крывавага патопу”, калі загінуў кожны другі жыхар ВКЛ.

Беларускае Радыё Рацыя