У Беларускім Доме ў Варшаве адкрыецца фотавыстава «З Украінай у сэрцы»



Афіцыйная цырымонія адкрыцця фотавыставы «З Украінай у сэрцы» адбудзецца ў Беларускім Доме 11 ліпеня а 11:00.

Экспазіцыя прысвечана беларускім героям, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расейскай імперыяй, і тым, якія працягваюць гэтую барацьбу.

На выставе будуць прадстаўлены партрэты загінулых ва Украіне беларускіх герояў, гісторыі іх жыцця і подзвігу, а таксама іншыя экспанаты – бронекамізэлькі і сцягі з унікальнай гісторыяй з выязной экспазіцыі музею, які неўзабаве з’явіцца ў Бучы. Асабістыя рэчы загінулых беларускіх герояў былі перададзены ў музей блізкімі і сваякамі загінулых.

У цырымоніі адкрыцця выставы возьмуць удзел: прадстаўнік адміністрацыі гораду Буча, дарадца ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Народны дэпутат «Слуга народа», жонкі, маці загінулых і прадстаўнікі рэлігійных канфесій, якія правядуць малебен за выратаванне душ загінулых герояў.

Паводле прэс-рэлізу