Экс-капітан «Барселоны» Бакера не разглядаецца ў якасці трэнера зборнай Беларусі



Па інфармацыі «Трыбуны», экс-капітан «Барселоны» і былы трэнер «Рэал Сасьедада» Хасэ Марыя Бакера быў у ліку кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Аднак на дадзены момант гэты варыянт супрацоўніцтва ўжо не разглядаецца.

Шрамчанка пакінуў „Шахцёр”

Дзеянне кантракта з футбалістам спынена па дамове бакоў, паведамляе прэс-служба салігорскага клуба. Антон далучыўся да „гарнякоў” перад пачаткам гэтага сезона. Усяго хаўбек правёў 15 афіцыйных матчаў, у якіх забіў тры галы і зрабіў дзве выніковыя перадачы. У складзе „Шахцёра” стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі.

Кавалюк пакінуў берасцейскае «Дынама»

19-гадовы паўабаронца Кірыл Кавалюк пакінуў берасцейскае «Дынама». Кантракт 19-гадовага паўабаронцы скасаваны па дамове бакоў. У мінулым сезоне правёў тры матчы за асноўную каманду. Сёлета на рахунку Кавалюка шэсць матчаў у складзе дублёраў.

Мамардашвілі знаходзіцца ў шорт-лісце «Баварыі»

Галкіпер «Валенсіі» Гіоргі Мамардашвілі трапіў у сферу інтарэсаў «Баварыі», паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана са спасылкай на журналіста Лашу Какіяшвілі. Па дадзеных крыніцы, 22-гадовы грузін знаходзіцца ў шорт-лісце мюнхенскага клуба. Таксама да брамніка ёсць цікавасць ад англійскіх і італьянскіх каманд. Указваецца, што ўмовы асабістага кантракта не стануць праблемай у перамовах. Дзеючы кантракт Мамардашвілі з «Валенсіяй» разлічаны да 2027 года.

Мужчынская зборная Беларусі стала 19-й у рэйтынгу ЕГФ

Еўрапейская федэрацыя гандбола апублікавала абнаўленне ў рэйтынгу мужчынскіх зборных. Каманды размешчаны ў рэйтынгу на аснове вынікаў адборавых і фінальных стадый ЧС-2021, ЧЕ-2022 і ЧС-2023.

Зборная Беларусі стала 19-й, набраўшы 92 ачкі. Беларусы размясціліся паміж Паўночнай Македоніяй з 94 ачкамі і Аўстрыяй – з 90. У лютым  беларусы займалі 17-е месца ў рэйтынгу. У першай тройцы рэйтынгу Данія, Швецыя і Іспанія. Нагадаем, што Расея і Беларусь адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Гарноська стала найлепшай на турніры ў Іспаніі

Беларускія грацыі паказалі выдатныя вынікі на турніры па мастацкай гімнастыцы ў іспанскім Плайя-дэ-Аро. Лідар зборнай Беларусі Аліна Гарноська заваявала 5 узнагарод вышэйшай пробы. Яна ўзяла золата ў шматбор’і, а таксама перамагла ў спаборніцтвах з абручом, з мячом, з булавамі і са стужкай. У актыве Лізаветы Зоркінай 4 срэбраныя медалі. Аліна Рэчкіна выйграла сярэбраны медаль у практыкаванні з абручом. Ганна Каменшчыкава стала бронзавым прызёрам.

На „Уімблдоне” былі спынены ўсе матчы з-за дажджу

З-за перапынку, выкліканага непагаддзю, аўтаматычна пераносіцца пачатак паядынкаў з удзелам беларускіх тэнісістаў. Нагадаем, сёння на „Уімблдоне” павінны былі стартаваць Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка і Ілля Івашка.

Беларускае Радыё Рацыя