„Дубы смаляныя”: экалагічныя сустрэчы і беларускамоўная экскурсія



У галерэі „Арсенал” з 30-га чэрвеня па 3-е верасня працуе выстава „Дубы смаляныя”, прысвечаная сутыкненню вясковых каранёў чалавека і праявамі сучаснай мадэрнізацыі.

Кажа куратар выставы Катажына Ружняк-Шабельска:

Назва выставы гучыць, як „Дубы смаляныя”. Гэты фразеалагізм у польскай мове азначае непраўдзівыя аповеды, так кажуць, калі штосьці высмейваецца, вясковыя забабоны, якія нерацыянальныя і непраўдзівыя. На гэтай выставе спрабуем паглядзець на ранейшыя веды. Гэта веды, якія часта захоўваюць разумнейшае суіснаванне з прыродай у параўнанні з сучаснасцю. На гэтай выставе працы мастачак з Польшчы, з Чэхіі, з Літвы. Экскурсію на беларускай мове, як заўсёды, будзе праводзіць Аліна Ваўранюк. Сардэчна запрашаем.

Экскурсія на беларускай мове па выставе „Дубы смаляныя” пачнецца а 12-й у суботу 29-га чэрвеня. Зацікаўленыя запрашаюцца ў былы будынак электрастанцыі галерэі „Арсенал” у Беластоку, што па вуліцы Электрычнай, 13. Уваход з вуліцы Свентаянскай.

Беларускае Радыё Рацыя